BE RU EN

Пуцін распавёў, як адзначыў дзень народзінаў

  • 8.10.2013, 11:13

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распавёў, як адзначыў свой дзень народзінаў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

«Учора апошняя сустрэча была з кітайскім кіраўніком, гэта было ў 11 гадзін ночы. Пасля гэтага я прапанаваў выпіць па чарцы гарэлкі, кітайскія таварышы не адмовіліся, і з'елі торт, які яны мне падарылі», - распавёў з усмешкай Пуцін, адказваючы на пытанне, як адзначыў свой дзень народзінаў.

Да гэтага ён заявіў журналістам, што дабярэцца да сакэ, падоранага яму прэм'ерам Японіі, калі вернецца ў Маскву, перадае «Інтэрфакс».

Нагадаем, учора лідары АТЭС хорам спелі «Happy birthday» Уладзіміру Пуціну. Лідарам 21 краіны, якія ўдзельнічаюць у форуме, акампанаваў на гітары прэзідэнт Інданезіі.

Фота: raznesi.info

Апошнія навіны