BE RU EN

Джон Макейн: Асад таемна перавозіць хімзброю ў Ліван і Ірак

  • 8.10.2013, 9:36

Амерыканскія сенатары абвінавацілі сірыйскія ўлады ў таемным перамяшчэнні хімічнай зброі ў іншыя краіны.

Па словах Джона Макейна і Ліндсі Грэма, такім чынам Башар Асад спрабуе схаваць частку яго запасаў, паведамляе РІА «Новости».

Свае высновы яны зрабілі, грунтуючыся на паказаннях былога сірыйскага чыноўніка, знаёмага з сітуацыяй вакол хімзброі.

«Падобныя дзеянні рэжыму Асада могуць паказаць яго намер захаваць частку свайго арсенала хімічнай зброі, і ўскладніць яго адсочванне для міжнароднай супольнасці. Мы павінны ацэньваць падзеі, якія адбываюцца ў Сірыі, і цяперашнюю ініцыятыву з асцярогай і ўважліва сачыць за дзеяннямі, каб перашкодзіць Сірыі выкарыстоўваць рэзалюцыю ААН як інструмент для адцягвання часу і працягу ваеннай кампаніі супраць сірыйскага народа», - заявілі палітыкі.

Нагадаем, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 14 верасня ў Жэневе ўзгаднілі парадак вывазу хімзброі з Сірыі або яе знішчэння да сярэдзіны 2014 года. Ён мяркуе, што Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) выпрацуе адпаведны план, для рэалізацыі якога будзе прынятая рэзалюцыя РБ ААН.

Апошнія навіны