BE RU EN

У Менску кіроўца аўтобуса страціў прытомнасць: пацярпелі 11 пасажыраў

  • 7.10.2013, 22:04

НЗ адбылося ў сталіцы.

7 кастрычніка каля 17.40 на праспекце Дзяржынскага ў Менску пасажырскі аўтобус МАЗ урэзаўся ў слуп. Пра гэта паведаміла БелТА старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Менска Любоў Трапашко.

На праспекце Дзяржынскага паміж скрыжаваннямі з праспектам Любімава і вуліцай Касманаўтаў аўтобус урэзаўся ў асвятляльную мачту і выехаў за межы праезнай часткі. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтобуса № 96 страціў прытомнасць падчас руху.

У аварыі пацярпелі 11 пасажыраў.

У Менску кіроўца аўтобуса страціў прытомнасць. Фота: onliner.by
У Менску кіроўца аўтобуса страціў прытомнасць. Фота: onliner.by

Апошнія навіны