BE RU EN

Мытнік трапіўся на хабары

  • 7.10.2013, 16:32

Супрацоўнік аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі правапарушэннямі Менскай рэгіянальнай мытні быў затрыманы КДБ.

Хабар у памеры 7.000 еўра быў атрыманы службовай асобай ад грамадзяніна Расеі за вырашэнне пытання па паскарэнню праверачных мерапрыемстваў, звязаных з мытным афармленнем увезеных на тэрыторыю Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС грузавых аўтамабіляў, якія належаць беларускім камерцыйным структурам, паведаміла прэс-служба КДБ.

У дачыненні да затрыманага Упраўленнем КДБ па Менску і Менскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Да падазраванага прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

За падбухторванне грамадзяніна Расеі да дачы хабару ў памеры 10.000 еўра за спрыяльнае вырашэнне пытання па праходжанні мытных працэдур у дачыненні да ўвезеных у Беларусь грузавых аўтатранспартных сродкаў імпартнай вытворчасці супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя яшчэ двое грамадзян Беларусі. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК (падбухторванне да дачы хабару).

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Менску для далейшага расследавання.

Апошнія навіны