BE RU EN

Турцыя будуе сцяну на мяжы з Сірыяй

  • 7.10.2013, 16:15

Улады Турцыі пачалі будаўніцтва двухмятровай сцяны на мяжы з Сірыяй, каб прадухіліць кантрабанду і незаконнае пранікненне на сваю тэрыторыю.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак агенцтва Рэйтэр са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Будаўніцтва сцяны пачалося ў раёне турэцкага горада Нусайбін у 10 кіламетрах ад горада Эль-Камышлы на тэрыторыі Сірыі. У цяперашні час невядома, якой даўжыні будзе сцяна. Усяго працягласць сірыйска-турэцкай мяжы складае каля 900 кіламетраў, перадае РІА Новости.

Як адзначае Рэйтэр, у цяперашні час у раёне Нусайбін вельмі рэдка адзначаюць парушэнне мяжы. Неспакой турэцкіх уладаў звязаны з рэгулярнымі сутыкненнямі паміж курдамі, арабскімі плямёнамі і баевікамі апазіцыі ў раёне Эль-Камышлы.

У верасні Турцыя выказвала занепакоенасць павелічэннем колькасці экстрэмістаў, уцягнутых у баявыя дзеянні ў Сірыі на мяжы дзвюх дзяржаў. Акрамя гэтага, у цяперашні час у Турцыі знаходзяцца каля 500 тысяч уцекачоў з Сірыі. Турцыя з'яўляецца актыўным прыхільнікам сіл апазіцыі, якія вядуць ў Сірыі ўзброеную барацьбу з афіцыйнымі ўладамі.

Апошнія навіны