BE RU EN

Аўстраліец устанавіў рэкорд па колькасці скачкоў з тарзанкі

  • 7.10.2013, 15:14

Аўстраліец пабіў рэкорд з Кнігі Гінеса, здзейсніўшы самую вялікую колькасць скачкоў з тарзанкі за суткі.

За 21 гадзіну Джэй Фенікс скокнуў з тарзанкі 150 разоў. Для таго, каб пабіць папярэдні рэкорд, патрабавалася зрабіць больш за 106 скачкоў - у 2011 годзе Кевін Скот Хантлі скокнуў 105 раз за 7 гадзін 42 хвіліны. Не паведамляецца, ці зарэгістравана новае дасягненне прадстаўнікамі кнігі рэкордаў Гінеса, піша Lenta.ru.

Джэй Фенікс скакаў з вышыні 40 метраў на платформе будаўнічага крана паблізу Брысбена, штат Квінсленд. Ён скончыў у 3:30 раніцы, патлумачыўшы гэта тым, што «яго лодыжкі цалкам знішчаны». Таксама ён дадаў, што ўся яго каманда праз 21 гадзіну скачкоў настолькі змерзла і стамілася, што пачала «паволі з'язджаць з глузду».

Лічыцца, што скачкі з тарзанкі, або як іх яшчэ называюць, «банджы-джампінг» былі вынайдзены студэнтамі, якія шукалі новыя ўражанні, ў Велікабрытаніі ў канцы 1970-х гадоў. Аднак сапраўдную вядомасць гэтыя экстрэмальныя скачкі набылі пасля таго, як у 1988 годзе ў Новай Зеландыі быў адкрыты платны атракцыён на аснове банджы-джампінгу.

Апошнія навіны