BE RU EN

Лідары АТЭС хорам спелі «Happy birthday» Пуціну

  • 7.10.2013, 12:40

На гітары акампанаваў прэзідэнт Інданезіі Сусіла Бамбанга Юдайона.

Сёння лідары саміту АТЭС, які стартаваў на Балі, павіншавалі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з днём народзінаў і спелі яму хорам песню «Happy birthday to you».

Лідарам 21 краіны, якія ўдзельнічаюць у форуме, акампанаваў на гітары прэзідэнт Інданезіі, паведамляе РІА «Новости».

Уладзімір Пуцін, якому споўніўся 61 год, не чакаў сюрпрызу і быў нават крыху збянтэжаны. Расейскага прэзідэнта таксама ўжо павіншаваў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён пажадаў Пуціну здароўя, цярпення і дабрабыту і падзякаваў за пастаянную ўвагу да дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы і да духоўнага стану народа.

«У дзень Вашых народзінаў прыміце мае сардэчныя віншаванні з датай, якая адзначаецца Вамі, разам з пажаданнямі добрага здароўя, міру, дабрабыту і шчырай дапамогі Божай у працах на адказнай пасадзе прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў віншаванні прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы, апублікаваным на сайце Маскоўскага патрыярхата.

Апошнія навіны