BE RU EN

У Клімавічах павесіўся міліцыянт

  • 7.10.2013, 12:32

У Клімавічах у сваім доме быў знойдзены павешаным сяржант міліцыі 1989 года нараджэння.

Здарэнне мела месца ў суботу, 5 кастрычніка.

«Праверку па гэтым факце праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта і галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС», - сказала БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк. Паводле яе слоў, інфармацыя пра суіцыд паступіла ў мясцовы РАУС каля 16.00 5 кастрычніка ад родных міліцыянта, якія знайшлі яго павешаным. Сяржант знаходзіўся ў асноўным адпачынку.

Як паведаміў адзін з жыхароў Клімавічаў, хутчэй за ўсё, прычынай самагубства сяржанта міліцыі былі праблемы на бытавой глебе.

Апошнія навіны