BE RU EN

Нацбанк нагадвае: Банкноты ў 10 і 20 рублёў стануць несапраўднымі

  • 7.10.2013, 10:49

Нацыянальны банк нагадвае, што працягваецца абмен банкнот наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 года.

Зараз абмяняць банкноты гэтых наміналаў можна без абмежаванняў і без збірання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, роўнай 50 рублям, паведамляе прэс-служба НББ.

Зрабіць гэта можна ў структурных падраздзяленнях Нацбанка.

З 1 красавіка 2014 года банкноты наміналам 10 і 20 рублёў будуць выключаныя з абарачэння і лічыцца несапраўднымі.

Апошнія навіны