BE RU EN

Польскія мытнікі суткі разгружалі кантрабанду з Беларусі

  • 6.10.2013, 21:33

Амаль 200 тысяч пачкаў цыгарэт ўдалося затрымаць супрацоўнікам Мытнай службы на польска-беларускай мяжы пад Тэрэспалем.

Рынкавы кошт тавару склаў блізу двух мільёнаў злотых. Цыгарэты былі знойдзены ў двух вагонах з адходамі драўніны. Супрацоўнікі, аглядалі склад, западозрылі нядобрае, і правялі больш пільны агляд. Прадчуванне не падвяло - пад рэшткамі драўніны былі схаваныя цыгарэты без польскіх акцызаў. Спачатку мытнікі знайшлі блізу 80 тысяч пачкаў. Аднак пасля таго, як склад агледзелі больш дасканала, кантрабанда была выяўлена і ў іншых вагонах. У агульнай складанасці было знойдзена амаль 200 тысяч пачкаў цыгарэт.

На разгрузку складу з кантрабандай сышлі суткі, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Гэта найбуйнейшая ў гэтым годзе спроба кантрабанды цыгарэт на участку мяжы ў Люблінскім ваяводстве. Мытнікі ацанілі рынкавы кошт цыгарэт прыкладна на два мільёны злотых. Была ўзбуджаная крымінальная справа ў сувязі са спробай кантрабанды.

У мінулы раз - у пачатку ліпеня - у грузе драўніны з Беларусі супрацоўнікі Мытнай службы з Люблінскага ваяводства знайшлі амаль 72 тысячы пачкаў цыгарэт.

Фота: «Віртуальны Брэст»
Фота: «Віртуальны Брэст»
Фота: «Віртуальны Брэст»

Апошнія навіны