BE RU EN

МУС праводзіць спецаперацыю на чыгунцы

  • 6.10.2013, 16:26

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі Беларусі будуць прымаць удзел у спецыяльнай аперацыі «Пасажыр».

Яна працягнецца да 8 кастрычніка, паведамляе прэс-служба МУС.

«Мэта прафілактычнага мерапрыемства - папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў у цягніках. На працягу пазначанага часу вартавыя парадку на сталёвых магістралях возьмуць пад суправаджэнне максімальную колькасць цягнікоў. Адпрацоўка чыгуначных саставаў, у тым ліку і міжнароднага руху, будзе арганізавана сумесна з калегамі з Расейскай Федэрацыі і Украіны, дзе таксама праходзіць аналагічная аперацыя», - гаворыцца ў паведамленні.

Цягнікі былі ўзятыя пад асаблівы кантроль міліцыяй 3 кастрычніка.

Апошнія навіны