BE RU EN

Украінскі палітык пасварыўся з беларусам праз гімн

  • 6.10.2013, 14:12

Арсень Яцэнюк пасварыўся з невядомым беларусам перад паядынкам Клічко і Паветкіна.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» былы дарадца Юліі Цімашэнкі Алег Мядзведзеў, піша «Карэспандэнт».

«Не можа не радаваць, што нават у палітыкаў адчуванне нацыянальнай салідарнасці душыць інстынкты палітычнай канкурэнцыі. Учора ў пабе «Чорнае парася» разам з Яцэнюком і К балеем за Клічко. Арсень пасварыўся з госцем з Беларусі, які не ўстаў, калі Джамала спявала Гімн Украіны», - напісаў ён.

Нагадаем, учора Уладзімір Клічко ў 12-раўндавым паядынку аднагалоснай пастановай суддзяў перамог Аляксандра Паветкіна ў ачках і абараніў тытул чэмпіёна свету ў версіях WBA, WBO, IBF і IBO.

Аднак, гледачы ў маскоўскім спартовым комплексе Алімпійскі абсвісталі Уладзіміра Клічко пасля бою з Аляксандрам Паветкіным. Пасля перамогі над Паветкіным Клічко вырашыў падзякаваць маскоўскую публіку за гасціннасць. Але ўвесь спіч Уладзіміра заглушаў свіст трыбун.

Апошнія навіны