BE RU EN

Новыя «Мазды» для беларускіх уладаў

  • 6.10.2013, 13:24

Беларускія ўлады сталі першымі, хоць і неафіцыйнымі, уласнікамі найноўшай мадэлі аўтамабіля Mazda3.

Гэта адбылося насуперак жаданню японскіх вытворцаў, піша аўстралійскі аўтамабільны партал Drive.

Кампанія «Мазда» дамовілася з групай журналістаў з усяго свету праверыць восем новых аўтамабіляў, праехаўшы на іх 15 тысяч кіламетраў праз Расею, Беларусь і Польшчу ад Хірасімы ў Японіі да Франкфурта ў Германіі, дзе ў верасні на аўтамабільным шоў прэзентавалі гэтую мадэль.

Да ФРГ даехалі толькі шэсць аўто. Два аўтамабілі канфіскавалі беларускія ўлады на мяжы з Польшчай, выказаўшы прэтэнзіі да іх дакументаў.

Прадстаўнік кампаніі ў Аўстраліі паведаміў, што аўтамабілі да гэтага часу не вярнулі.

«Праблема дасюль не развязана і аўтамабілі застаюцца ў Беларусі, - сказаў ён. - Я не ведаю калі мы іх атрымаем назад, можа, наогул не атрымаем».

Апошнія навіны