BE RU EN

Трыумф Максіма Мірнага на China Open

  • 6.10.2013, 10:17

Беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў выйгралі фінальны матч парнага разраду турніру ў Пекіне.

У вырашальным паядынку інтэрнацыянальны тандэм узяў верх над італійскім дуэтам Фабіа Фаньіні - Андрэс Сепі (6:4, 6:2), піша «Прессбол».

Раней на пекінскім турніры Максім Мірны і Хорыя Тэкаў атрымалі дзве перамогі: над інтэрнацыянальным тандэмам Жульен Бенета (Францыя) і Ненад Зімонжыч (Сербія ) - 6:3, 6:4 і тэнісістамі з Вялікабрытаніі Колінам Флемінгам і Джанатанам Марэем - 6:4, 7:6 (7:3).

Прызавы фонд турніру складае 2.315.250 даляраў ЗША.

Апошнія навіны