BE RU EN

Монстр-трак заехаў у натоўп гледачоў на авіяшоў у Мексіцы (Відэа)

  • 6.10.2013, 9:41

У Мексіцы на авіяшоў у горадзе Чыуауа адбыўся смяротны інцыдэнт.

Падчас дэманстрацыйных заездаў монстр-тракаў - аўтамабіляў з вялізнымі коламі - адзін з іх страціў кіраванне і заехаў у натоўп гледачоў. 6 чалавек загінулі, 47 атрымалі раненні.

Са слоў відавочцаў, падчас дэманстрацыі аўтамабіль з коламі вышынёй 1,5 метра пераадольваў перашкоду, праязджаючы па некалькіх устаноўленых у шэраг непрыдатных да выкарыстання аўто. Нечакана «монстр» сарваўся з перашкоды і наехаў на агароджу, за якой знаходзіліся людзі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Папярэдняя прычына катастрофы - няспраўнасць у рулявым кіраванні «аўтамабіля-монстра».

Трагічны інцыдэнт здарыўся падчас трохдзённага фестывалю Чыуауа, які праводзіцца штогод. У яго рамках гледачам дэманструецца авіяцыйнае шоў, мотакрос, запуск паветраных шароў і дэманстрацыя «аўтамабіляў-монстраў».

Апошнія навіны