BE RU EN

Бітва тытанаў: Клічко перамог Паветкіна

  • 6.10.2013, 0:02

У Маскве ў СК «Алімпійскі» адбыўся паядынак за званне чэмпіёна свету ў цяжкай вагавой катэгорыі ў версіі WBA паміж украінцам Уладзімірам Клічко і расейцам Аляксандрам Паветкіным.

Перамогу атрымаў дзеючы чэмпіён свету Уладзімір Клічко аднагалоснай пастановай суддзяў. Аляксандр Паветкін у кожным раўндзе спрабаваў ісці ў атаку, але ўвесь час прапускаў вялікую колькасць удараў. Некалькі разоў расеец апынаўся на насціле рынга, але затым уставаў і працягваў паядынак. Ніводнага раўнда Аляксандр так і не выйграў.

Гэта паражэнне стала першым у кар'еры 34-гадовага Паветкіна. Раней расеец выйграў усе 26 баёў (18 з іх - накаўтам), Клічко-малодшы атрымаў 61 перамогу (51 - датэрмінова) і пацярпеў тры паразы (усе - накаўтам).

У гэты вечар у спартыўным комплексе «Алімпійскі» прысутнічалі такія вядомыя госці, як Ленакс Льюіс, Джордж Форман, Алена Ісінбаева, Косця Цзю і многія іншыя.

Апошнія навіны