BE RU EN

Ігар Логвінаў апратэстуе пастанову Мінінфарма

  • 5.10.2013, 18:45

Заснавальнік выдавецтва заявіў, што не збіраецца апускаць рукі.

Пра гэта заявіў заснавальнік і кіраўнік выдавецтва Ігар Логвінаў, піша БелаПАН. Ён паведаміў, што ў бліжэйшы панядзелак 7 кастрычніка, выдавецтва плануе накіраваць ліст на імя міністра інфармацыі Беларусі Алега Праляскоўскага з просьбай перагледзець прынятую пастанову. Калі гэта не падзейнічае эфектыўна, ён не выключае звароту ў суд. «Гэта пытанне будуць развязваць нашы юрысты», - дадаў кіраўнік выдавецтва.

Апавяшчэнне аб спыненні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня. Як вынікае з ліста, ліцэнзія адклікаецца «у сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні», што, на думку Мінінфарма, выявілася ў выданні альбома «Прэс-фота Беларусі-2011».

Апошнія навіны