BE RU EN

Сяргей Касціцын: Чакаў, што ў Менску будуць свістаць у мой адрас

  • 5.10.2013, 16:18

Беларускі форвард «Авангарда» пракаментаваў паражэнне ад менскага «Дынама» ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.

Сяргей Касціцын адзначыў, што не чакаў цёплага прыёму ў Менску, піша goals.by.

- Чакаў, што ў мой адрас будуць свістаць. Але гэта ніяк не адбіваецца на маёй гульні. Я канцэнтруюся на дзеяннях на пляцоўцы.

- Атрымалася з кім-небудзь з дынамаўцаў пагутарыць?

- Ды проста пасля гульні абняліся, пацалаваліся (смяецца).

- З кім з менчукоў маеце добрыя стасункі?

- Ведаю практычна ўсіх, а вось шчыльна амаль ні з кім не падтрымліваем стасункаў. А так у зборнай ёсць знаёмыя, бо разам гулялі і ў маладзёжцы, і ў нацыяналцы.

Нагадаем, у мінулым сезоне падчас лакаўту ў НХЛ Сярога Касціцын выступаў за «Авангард». Тады ў матчы з менскім «Дынама» беларускі форвард паказаў непрыстойны жэст заўзятарам на «Менск-Арэне». Падчас учорашняй гульні ўсё абышлося без падобных інцыдэнтаў. Менскае «Дынама» выйграла на лёдзе «Менск-Арэны» ў омскага «Авангарда» з лікам 4:3 (3:2, 1:1, 0:0).

Апошнія навіны