BE RU EN

Логвінава пазбаўляюць ліцэнзіі за альбом «Прэс-фота»

  • 5.10.2013, 12:49

Чарговы накат на незалежныя выдавецтвы пачаў Мінінфарм.

Гэтую інфармацыю агучыў намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец на V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць у гэтыя дні ў Кішынёве, паведамляе прэс-служба БАЖ.

«Паведамленне аб спыненні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня, - распавёў Андрэй Бастунец. - Дакумент падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца «у сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні». Гаворка ідзе аб выпуску альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года.

«Мы мяркуем, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму», - лаканічна камэнтуюць падзею ў выдавецтве.

Андрэй Бастунец - удзельнік Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. 4 верасня ў рамках Форуму адбылося пасяджэнне секцыі паводле СМІ.

«На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура», - заявіў Андрэй Бастунец.

«Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома «Прэс-фота-2011» выдавецтва наогул не было прыцягнутае да працэсу. А цяпер вырак таго суду называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, - падкрэсліў юрыст. - У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць сваёй пастановы, я бачу судовы шлях развязання гэтай спрэчкі».

Логвинова лишают лицензии за альбом «Пресс-фото»

Апошнія навіны