BE RU EN

Уладзімір Парфяновіч стаў галоўным трэнерам зборнай Расеі ў веславанні

  • 5.10.2013, 12:35

У Беларусі досвед трохразовага алімпійскага чэмпіёна апынуўся не запатрабаваным.

Галоўны трэнер зборнай Расеі Сяргей Верлін афіцыйна абвясціў аб сваёй адстаўцы на пазачарговым пасяджэнні прэзідыума Усерасейскай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ (ВФГБК).

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі. Яго месца зойме беларус Уладзімір Парфяновіч.

Трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч у Беларусі быў дэпутатам «палаты прадстаўнікоў», уваходзіў у апазіцыйную групу «Рэспубліка», удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць парушэння правоў чалавека.

Апошнія навіны