BE RU EN

Лукашэнка пажадаў дыктатару Рахмону здароўя

  • 5.10.2013, 9:49

Лукашэнка накіраваў віншаванне дыктатару Таджыкістана Эмамалі Рахмону з нагоды ягонага дня нараджэння.

Беларускі дыктатар выказаў перакананне, што «сяброўскія стасункі» паміж Беларуссю і Таджыкістанам, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, будуць і ў далейшым інтэнсіўна пашырацца «на карысць народаў», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону здароўя і здзяйснення намечаных планаў, шчасця і дабрабыту яго родным і блізкім.

Апошнія навіны