BE RU EN

Дзіўная смерць кіроўцаў на БелТАПАЗе

  • 5.10.2013, 9:39

Трагедыяй скончыўся працоўны дзень на прадпрыемстве «БелТАПАЗ» у Гародні.

У канцы працоўнай змены на машынным двары знайшлі целы двух кіроўцаў прадпрыемства. Аднаго - каля эстакады. Другога - у кабіне МАЗа.

Са слоў калегаў загінулых, абодва кіроўцы былі сябрамі. Відавочцаў гібелі аднаго няма, а вось другі - пакончыў з сабой на вачах калегаў. Пры гэтым выкрыкнуў, што не даруе сабе смерці сябра і ўсадзіў нож у вобласць сэрца, паведамляе АНТ.

Мяркуецца, што ён лічыў сябе вінаватым у ДТЗ, у якім загінуў яго таварыш.

Апошнія навіны