BE RU EN

Абвінавачванне Баўмгэртнэру засакрэцілі

  • 4.10.2013, 17:34

Адвакатам генеральнага дырэктара «Уралкалія» забаранілі казаць пра ўдакладненае абвінавачванне.

«На падставе атрыманых следствам дадатковых дадзеных, узнікнення новых абставінаў Баўмгертнеру і іншым фігурантам крымінальнай справы ўдакладненае (дапоўненае) абвінавачванне», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у пятніцу ў Следчым камітэце Беларусі.

«З крымінальнай справы вылучаныя і перададзеныя ў Генеральную пракуратуру Беларусі 19 тамоў матэрыялаў па факце прычынення шкоды інтарэсам Расейскай Федэрацыі», - адзначылі ў СК.

«У адпаведнасці з існуючымі дамоўленасцямі матэрыялы будуць перададзеныя кампетэнтным органам юстыцыі РФ для ажыццяўлення расследавання і вызначэння шкоды, нанесенай Расеі», - праінфармавалі ў СК.

Там таксама адзначылі, што Следчы камітэт сумесна з кампетэнтнымі органамі Расеі працягвае расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да Уладзіслава Баўмгертнера і іншых топ-мэнэджэраў ЗАТ «БКК».

У сваю чаргу адвакат гендырэктара «Уралкалію» Дзмітрый Гарачка адмовіўся паведаміць, у якіх аб'ёмах удакладненае і дапоўненае абвінавачванне. Ён патлумачыў гэта тым, што абаронцы Баўмгертнера далі падпіску пра неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання. Разам з тым Гарачка распавёў, што сёння ён сустракаўся са сваім падабаронным.

Нагадаем, кіраўнік «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны