BE RU EN

На будынку «Луча» спыніўся гадзіннік (Відэа)

  • 4.10.2013, 16:14

Калі хочаце затрымаць бег жыцця хоць на імгненне, вам да парку Чалюскінцаў.

Тут час спыніўся. І нават не на імгненне. Стрэлкі на велізарным гадзінніку замерлі і збіваюць з панталыку мінакоў. Нягледзячы на тое, што на момант здымак дакладны час у Менску - без пятнаццаці дванаццаць, сталічныя ходзікі на вежы пастаянна паказваюць пяць хвілін першага, паведамляе СТВ.

Часам час на гадзінніку супадае з рэальным, але гэта толькі два разы на суткі. Парадаксальна тое, што імправізаваны Біг-Бэн знаходзіцца на будынку гадзіннікавага завода.

Апошнія навіны