BE RU EN

У беларускай каўбасе зноў знайшлі кішачную палачку

  • 4.10.2013, 13:53

Рассельгаснагляд зноў выявіў партыі недабраякаснай беларускай мясной і малочнай прадукцыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

«Пры лабараторных даследаваннях у рэжыме маніторынгу харчовай прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў выяўленыя бактэрыі групы кішэчнай палачкі і мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, рактапамін. Прынятае рашэнне папярэдзіць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых парушэннях для прыняцця неабходных мер па іх ліквідацыі», - адзначаецца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Нагадаем, у верасні Расспажыўнагляд выказаў занепакоенасць якасцю і бяспекай прадуктаў харчавання, вырабленых у Беларусі.

Апошнія навіны