BE RU EN

Знешняя пазыка Расеі вырасла на 13%

  • 4.10.2013, 13:43

За дзевяць месяцаў 2013 года знешняя пазыка Расеі вырасла да 719,6 млрд даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яна павялічылася на 13,1%. Гэта вынікае з папярэдніх дадзеных Цэнтральнага банка Расеі, паведамляе РБК.

На пачатак 2013 года знешняя пазыка РФ складала 636,435 млрд даляраў і вырасла за 9 месяцаў на 83,165 млрд дал. Пры гэтым пазыка дзяржаўных органаў кіравання павялічылася да 63,282 млрд даляраў (на 16,3%), пазыка Цэнтральнага банка - да 16,705 млрд даляраў (на 6,8%), пазыкі банкаў - да 212,940 млрд даляраў (на 5,6%), пазыкі іншых сектараў эканомікі - да 426,673 млрд даляраў (на 17,0%).

Апошнія навіны