BE RU EN

Беларускі металіст запісвае eurodance на баяне (Аўдыё)

  • 4.10.2013, 13:15

Гітарыст беларускага гурта Exhumator Аляксандр Бурэй, які многія гады жыве ў Бельгіі, вяртаецца ў строй беларускага шоў-бізнесу.

Зараз ён будзе працаваць як баяніст і запісваць танцавальную музыку, піша ultra-music.com.

БшЮ- Гэта камерцыйны праект, штосьці ў духу Эдварда Майя (Edward Maya) - танцавальная музыка, у якой за меладычную аснову ўзяты баян, са славянскімі нэалягізмам, які выразна праслухоўваецца, і сэксуальна прапісанымі жаночымі партыямі, - кажа Аляксандр Бурэй.

Музыка разам з маладой беларускай выканаўцай NaTtA запісаў сінгл «Tangomix», які ўжо знаходзіцца ў ратацыях на некаторых менскіх FM-станцыях. Акрамя таго, песня «Tangomix» тыдзень займала першае месца на партале незалежных выканаўцаў Jamendo, дзе за гэты час сабрала больш за 200 тысяч праслухоўванняў.

- Абапіраючыся на гэтую статыстыку, я зразумеў, што песня атрымалася вельмі эфектная і што яна спадабаецца слухачам як па той, так і па гэты бок акіяна! - упэўнены Аляксандр.

Апошнія навіны