BE RU EN

«Газпрам» супраць манаполіі Сечына на беларускім рынку

  • 4.10.2013, 12:16

Кіраўнік «Газпрам нафты» Аляксандр Дзюкаў не падзяляе ідэю скарачэння пастаўшчыкоў нафты ў Беларусь да адной «Раснафты».

«Цяпер у Беларусь нафту пастаўляюць 5-6 кампаній, і гэта стварае нармальныя канкурэнтныя ўмовы», - Дзюкаў, якога цытуе ІТАР-ТАСС.

Раней, супраць магчымай манаполіі «Раснафты» на беларускім рынку выказаўся кіраўнік Лукойла Вагіт Алекпераў.

«Ёсць закон аб роўнадаступнасці ў сістэму нафтаправода на тэрыторыі РФ. І сёння захаванне аднаго пастаўшчыка не з'яўляецца лагічным дзеяннем ні для расейскага ўрада, ні для беларускага», - сказаў Алекпераў.

Размовы аб магчымым надзяленні «Раснафты» манапольным статусам спецпастаўшчыка нафты ў Беларусь з 2014 года пачаліся пасля наведвання кіраўніком кампаніі Менска ў верасні і сустрэчы з Лукашэнкам.

Апошнія навіны