BE RU EN

Саўмін зацвердзіў кошт «палявання і рыбалкі»

  • 4.10.2013, 10:58

Зацверджаныя мінімальна магчымыя тарыфы на паляванне і рыбалку.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №865 ад 1 кастрычніка 2013 года.

У дакуменце зацверджаныя мінімальныя стаўкі платы за арэнду паляўнічых угоддзяў, мінімальныя стаўкі платы за арэнду рыбалоўных угоддзяў. Таксама ўстаноўлены мінімальны лімітавы кошт паляўнічых пуцёвак, разавых дазволаў на здабычу «паляўнічай жывёлы» і паляўнічых пуцёвак да іх. Так, паляўнічая пуцёўка на дзень абыдзецца ў 30 тыс. рублёў, а на сезон - 200 тыс. рублёў.

Жаданне забіць бабра абыйдзецца ў 60 тыс. рублёў, рачную выдру - 200 тыс. рублёў.

Пастановай таксама зацверджаны лімітавы мінімальны кошт паляўнічых трафеяў для замежных грамадзян. Крутыя рогі зубра, напрыклад, абыдуцца ў 15 тыс. еўра.

Апошнія навіны