BE RU EN

Мужчына падарваў сябе на расейска-украінскай мяжы

  • 4.10.2013, 9:58

Падчас праходжання памежкантролю ў пункце пропуску «Бачаўск» на расейска-украінскай мяжы мужчына падарваў сябе.

Сам ён загінуў, два ўкраінскіх памежніка шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Як распавёў РІА Новости памочнік кіраўніка дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Астахаў, інцыдэнт адбыўся ў 01.15 па маскоўскім часе. У гэты час да пункта пропуску ў Сумскай вобласці пад'ехаў аўтобус з малдаўскімі нумарамі, дзе акрамя чатырох грамадзян Малдовы, быў знойдзены мужчына. Для таго, каб устанавіць асобу невядомага мужчыны, яго даставілі ў кабіну пашпартнага кантролю, дзе ён прад'явіў фальшывы пашпарт.

Прыкладна ў 01.46 па маскоўскім часе, падчас размовы з памежнікамі, мужчына падарваў сябе невядомай выбухной прыладай.

Па факце інцыдэнту распачатае расследаванне. Украінска-расейскі ўчастак мяжы пераведзены на рэжым узмоцненай аховы. Пункт пропуску «Бачаўск» Сумскай вобласці часова зачынены.

Апошнія навіны