Ургант распавёў пра каларадскага жука Лукашэнкі (Відэа)
- 30.10.2013, 13:05
З беларускага кіраўніка ў чарговы раз пасмяяліся на «Первом канале».
Вядучы перадачы «Вячэрні Ургант» на расейскім «Первом канале» падняў тэму праслухоўкі Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША 35 сусветных лідараў і не забыўся згадаць і беларускага кіраўніка.
«У 35 кіраўнікоў дзяржаў стаяў жучок праслухоўкі. І толькі ў Аляксандра Лукашэнкі стаяў не проста жучок, а каларадскі жук», - пажартаваў Іван Ургант.
Далей ён прапанаваў зняцца Лукашэнку, Асаду і іншым кіраўнікам ў аналагу знакамітага серыяла «Сябры», толькі пад назвай «Больш не сябры».
Нагадаем, за апошні час беларускі кіраўнік не раз станавіўся аб'ектам насмешак з боку вядомага шоўмэна.