BE RU EN

П'яны гарадзенец прыняў будынак СК за карчму

  • 3.10.2013, 21:36

Жыхар Гародні паспрабаваў патрапіць у новы будынак Следчага камітэта.

Пра гэта піша ў сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Сяргей Шаршаневіч.

Супрацоўнікі Управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці пераехалі ў новы, рэканструяваны будынак. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца заўтра, 4 кастрычніка. Аднак днямі ў будынак паспрабаваў патрапіць пабочны наведнік.

«А 4-й гадзіны раніцы нецвярозы дзівак убачыў агні дзяжурнай часткі. Згадаў, што пару гадоў таму тут на першым паверсе карчма месцілася, і памкнуў. Прычым ва ўсіх сэнсах. Упяўся ў замкнёную брамку і палез праз агароджу з дзідамі. Скуранка ў дзірках, але бар'ер пераадолеў».

Жыхара Гародні затрымалі пасля пераадолення агароджы і выправілі з тэрыторыі УСК ужо праз брамку. Аб іншых наступствах спробы пранікнення ў будынак СК для яго нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны