BE RU EN

Валянцін Голубеў: Віктар жыў для Беларусі

  • 3.10.2013, 17:27

Палітык і доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў адзначыў, што Віктар Івашкевіч усё сваё жыццё прысвяціў Беларусі.

- Віктар быў маім сябрам і паплечнікам у працы, - сказаў «Салідарнасці» Валянцін Голубеў. - Віця быў моцным чалавекам, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе за незалежнасць Беларусі, таму, каб яна развівалася па дэмакратычным шляху.

Ён быў адным з заснавальнікаў БНФ. Арганізацыя ўсіх мерапрыемстваў (дэманстрацый, мітынгаў, сустрэч) у Менску і не толькі да сярэдзіны 90-х - яго праца.

Віктар вельмі актыўна супрацоўнічаў з прадстаўнікамі рабочага руху Беларусі. Ён быў галоўным рэдактарам газеты «Рабочий». Віктар запомніўся рашучасцю, мэтанакіраванасцю, уменнем ладзіць з людзьмі, непадкупнасцю, непахіснасцю. Ён ні разу, хоць у нечым, хоць на кроплю не змяніў нацыянальным інтарэсам.

Віктар ведаў, што ён хворы, але паміраць не збіраўся, ён збіраўся жыць, працаваць. Галоўнае, што пра яго можна сказаць: Віктар жыў для Беларусі.

Апошнія навіны