BE RU EN

П'ер Рышар быў бы рады атрымаць расейскае грамадзянства

  • 3.10.2013, 16:52

Французскі акцёр П'ер Рышар заявіў пра тое, што быў бы рады атрымаць расейскае грамадзянства, але не гатовы пакінуць сям'ю ў Францыі.

«Розніца паміж мной і Жэрарам Дэпардзье ў тым, што ў мяне вельмі шмат ўнукаў. Мне было б прыемна, калі б мне далі расейскае грамадзянства, але як я пакіну ўнукаў, сям'ю», - сказаў артыст.

Ён таксама дадаў, што яму падабаецца прыязджаць у Расею, піша rg.ru.

«Я шчаслівы кожны раз вяртацца ў вашу краіну, але расстацца са сваёй сям'ёй не магу», - распавёў Рышар.

Пры гэтым ён заявіў, што не збіраецца набываць у РФ нерухомасць.

Раней сёння з'явілася інфармацыя, што П'ер Рышар атрымаў прапанову аб здымках у стужцы кінастудыі Мікіты Міхалкова. Па словах самога акцёра, ён яшчэ не паспеў азнаёміцца са сцэнарам.

«Ведаю толькі, што ў гэтай ролі мне прыйдзецца ўвесь час піць», - адзначыў 79-гадовы акцёр.

Нагадаем, 6 студзеня гэтага году іншы вядомы акцёр - Жэрар Дэпардзье - атрымаў расейскае грамадзянства. Прычынай такога ўчынку стала незадаволенасць акцёра планамі французскага ўрада па павелічэнні падатку для багатых.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны