BE RU EN

ЗША абганяюць Расею па вытворчасці нафты і газу

  • 3.10.2013, 9:16

ЗША ўжо ў бягучым годзе могуць заняць першае месца ў свеце па сумарных аб'ёмах вытворчасці нафты і прыроднага газу.

Такім чынам яны апярэдзяць па дадзеным паказчыку Расею. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у сераду на сайце амерыканскай газеты The Wall Street Journal.

Як сцвярджаюць аналітыкі выдання, «ЗША рухаюцца да таго, каб у гэтым годзе перасягнуць Расею, якая займае першае месца ў свеце па вытворчасці нафты і газу, калі гэта ўжо не адбылося». «Амерыканскі імпарт прыроднага газу за апошнія пяць гадоў скараціўся на 32%, а сырой нафты - на 15%, - адзначае газета. - І, паколькі ЗША з'яўляецца такім буйным спажыўцом энергіі, пашырэнне ўласнай здабычы нафты і газу зрабіла даступным вялікі аб'ём энерганосьбітаў і для іншых пакупнікоў».

Па дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у мінулым годзе ў ЗША ўпершыню з 1982 года было здабыта больш прыроднага газу, чым у Расеі. Росту расейскага экспарту газу перашкаджае ўзмацненне жорсткасці канкурэнцыі на гэтым рынку і спад у еўрапейскай эканоміцы, піша ИТАР-ТАСС.

Прычынамі росту вытворчасці энерганосьбітаў у ЗША стала пашырэнне здабычы нафты на радовішчах у штатах Тэхас і Паўночная Дакота, а таксама прымяненне найноўшых тэхналогій для здабычы прыроднага газу.

Апошнія навіны