BE RU EN

Лжэработнікі ЖЭС абрабавалі сына алігарха Шакуціна

  • 3.10.2013, 8:26

Рабаўнікі праніклі ў кватэру Аляксандра Шакуціна, прыкінуўшыся супрацоўнікамі ЖЭС.

Падазраваныя ў здзяйсненні злачынства затрыманыя, паведамляе прэс-служба МУС.

«Раніцай 19 верасня 2013 года трое мужчын у форме работнікаў ЖЭСа пад маркай рамонту вадаправода праніклі ў кватэру сына бізнесмена. Пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, яны звязалі ахвяру і выкралі каля 7 тысяч даляраў ЗША, 800 індыйскіх рупій, ювелірныя вырабы (кольцы з дыяментамі і залатыя запінкі)», - гаворыцца ў паведамленні.

Зламыснікі схаваліся ў невядомым кірунку, прадбачліва схаваўшы ўніформу ў лясным масіве, а таксама ў смеццевым кантэйнеры адной з вёсак Менскага раёна.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў падазраваныя былі ўстаноўленыя. Імі апынуліся трое 28-гадовых жыхароў сталіцы (двое нідзе не працавалі). Характэрна, што раней змоўшчыкі ніякіх праблем з законам, за выключэннем парушэнняў ПДР, не мелі.

Падчас ператрусаў у затрыманых выяўленыя выкрадзеныя каштоўнасці, частка грошай, а таксама прылады злачынства. У цяперашні час у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.207 КК Беларусі («Разбой»), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Пацярпелы з'яўляецца сынам алігарха Аляксандра Шакуціна - кіраўніка холдынгу «Амкадор» і аднаго з «кашалькоў» Лукашэнкі.

Апошнія навіны