BE RU EN

Палітвязень Васьковіч у інфармацыйнай блакадзе

  • 29.10.2013, 12:47

Ужо больш за месяц сваякі і сябры палітвязня не атрымліваюць ад яго лістоў.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

- І сам Яўген змог таксама паведаміць, што калі раней да яго даходзілі не толькі лісты, але і газеты, то месяц таму абмежавалі яго ад усялякай знешняй інфармацыі, працягваюць перыядычна змяшчаць у карцэр, мінімум 2 разы на месяц, для прафілактыкі, як ён сам кажа.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца гэта рабіць.

Апошнія навіны