BE RU EN

Побач з Зямлёй праляцеў 8-метровы астэроід

  • 25.10.2013, 21:12

Побач з Зямлёй ізноў выяўлены астэроід. Касмічнае цела, як паведамілі спецыялісты, было заўважанае яшчэ напярэдадні.

Аднак, са слоў амерыканскіх астраномаў, астэроід дыяметрам блізу васьмі метраў, які атрымаў індэкс 2013 UX2 , знаходзіцца на даволі далёкай адлегласці ад паверхні нашай планеты - амаль 142 тысяч км, паведамляе НТВ.

Між тым у Цэнтры малых планет Міжнароднага астранамічнага звязу адзначылі, што заўважаны астэроід хоць і нясецца на велізарнай хуткасці, але пагрозы для чалавецтва не ўяўляе, бо павінен цалкам згарэць у атмасферы.

Апошнія навіны