BE RU EN

Ryanair дазволіць браць на борт дзве ручныя паклажы

  • 25.10.2013, 20:47

Лоў-кост Ryanair мае намер цягам бліжэйшага паўгоддзя правесці шэраг рэформ, якія павінны палепшыць сэрвіс авіявозніка.

Пасля змены правілаў пасажыры змогуць цягам 24 гадзін пасля браніравання білета бясплатна выправіць памылкі ў імені, прозвішчы ці маршруце. Цяпер за гэта кліентам Ryanair даводзіцца плаціць, піша сайт avianews.com.

Авіякампанія зменшыць збор за друк пасадкавага талона ў аэрапорце для тых, хто праходзіць рэгістрацыю онлайн з 70 да 15 еўра, багажны збор пры аплаце ў аэрапорце з 60 да 30 еўра, а таксама штраф за ручную паклажу, калі яна перасягае ўсталяваную норму, з 60 да 50 еўра.

Адначасова з гэтым будзе павялічаная бясплатная норма ручной паклажы. У дадатак да валіскі вагой да 10 кг у салон можна будзе пранесці невялікую торбу з габарытамі да 35x20x20 см.

Бортправаднікі Ryanair не будуць уключаць назойлівую рэкламу авіякампаніі падчас ранішніх і вечаровых рэйсаў, а асвятленне салона перавядуць на начны рэжым, каб пасажыры маглі паспаць.

Некалькі дзён таму Ryanair прапанаваў пасажырам адпраўляць свае заўвагі і прапановы паляпшэння сэрвісу асабіста кіраўніку лоў-коста Майклу О'Ліры.

У верасні на штогадовым сходзе акцыянераў О'Ліры паабяцаў палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў пасля таго, як некалькі акцыянераў паскардзіліся, што нізкая культура абслугоўвання негатыўна ўплывае на фінансавыя паказчыкі Ryanair.

Апошнія навіны