BE RU EN

Пасажыраў цягніка Менск-Вільня здымалі на камеру

  • 25.10.2013, 20:02

Чыгуначны вакзал у Менску вечарам ачапілі людзі з рацыямі.

Платформу на менскім чыгуначным вакзале, з якой 25 кастрычніка ў 18.50 адпраўляўся вечаровы цягнік на Вільню, ачапілі людзі ў цывільным з рацыямі. Усіх, хто заходзіў на платформу, здымалі на відэа.

Пра гэта ГА «БАЖ» паведамілі журналісты, якія ехалі гэтым цягніком.

26-27 кастрычніка ў літоўскай сталіцы пройдзе Трэці Беларускі праваабарончы форум, у якім возьмуць удзел блізу 150-ці ўдзельнікаў з Беларусі - прадстаўнікі больш як 20-ці арганізацый, у тым ліку і ГА «БАЖ».

Апошнія навіны