BE RU EN

У Дубаі прэзентавалі самы дарагі ў свеце матацыкл

  • 25.10.2013, 18:26

На байк-шоў у Дубаі ўпершыню быў прадэманстраваны залаты матацыкл, створаны ў Даніі спецыяльна да рэгіянальнага злёту аматараў матацыклаў, што праходзіць у ААЭ.

Унікальны матацыкл зрабіла кампанія Lauge Jensen, піша korrespondent.net.

«На вытворчасць гэтага матацыкла спатрэбілася пяць месяцаў праз мноства дэталяў, якія патрабуюць асаблівай дакладнасці», - распавёў кіраўнік кампаніі Уфэ Лодж Енсэн.

З ягоных слоў, спецыяльна запрошаны да яго стварэння ювелір не пакрываў корпус залатой фарбай, а накладаў спецыяльныя залатыя пласціны, што зрабіла гэты матацыкл самым дарагім у свеце.

У той жа час, вытворцы кошт матацыкла не называюць і прадаваць яго пакуль не збіраюцца. «Гэты матацыкл выстаўляецца толькі для прагляду, але мы гатовыя вырабляць матацыклы на замову на ўсялякі густ», - дадаў Енсэн.

Раней у ААЭ быў выстаўлены на продаж самы дарагі ў свеце аўтамабіль Lamborghini - з золата.

Фота: Надзім Зуаўі
Фота: Надзім Зуаўі

Апошнія навіны