BE RU EN

Грузія не збіраецца вяртацца ў СНД

  • 25.10.2013, 18:22

Тбілісі прытрымліваецца абранага замежнага курсу і не збочыць са шляху еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Грузіі, каментуючы заяву Лукашэнкі, паведамляе РИА «Новости».

«Напэўна Лукашэнка заявіў пра гэта сыходзячы з таго, што ў Менску праводзіцца пасяджэнне Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД. Рэальна нашая пазіцыя нязменная, наш замежны курс - гэта еўрапейская і еўраатлантычнай інтэграцыя. Гэта ёсць выбар народа Грузіі, і ўрад краіны прытрымліваецца гэтага курсу», - сказаў прадстаўнік МЗС Грузіі.

Раней прэм'ер-міністр Бідзіна Іванішвілі заявіў, што Грузія не разглядае пытанне вяртання ў СНД, аднак мае намер паглыбіць стасункі з усімі краінамі, што ўваходзяць у Садружнасць.

Нагадаем, раней беларускі правадыр неаднаразова прасіў Грузію вярнуцца ў СНД. На што МЗС Грузіі заяўляў, што адзіны звяз, у які ўступіць гэтая краіна, - гэта Еўразвяз.

Апошнія навіны