BE RU EN

Фотафакт: Над новым будынкам музея ВАВ вывесілі сцяг СССР

  • 25.10.2013, 17:48

На купал новага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Менску змясцілі савецкі сцяг.

25 кастрычніка карэспандэнт БелаПАН убачыў у сталіцы над купалам, які ўзвышаецца над новым, але яшчэ зачыненым будынкам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, велізарнае кумачовае палотнішча з сярпом і молатам. Каму прыйшло ў галаву ўпрыгожыць Менск гістарычным сцягам, не вядома.

Мяркуем, што такім чынам беларускія ўлады вырашылі прадэманстраваць гасцям з СНД, якія прыехалі ў Менск на саміт Садружнасці, прыхільнасць савецкім традыцыям.

Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны