BE RU EN

«Рэха» выпусціць унікальны альбом

  • 25.10.2013, 12:27

Вядомы беларускамоўны гурт запісвае новы арыгінальны альбом.

Пра гэта музыка гуртоў «Рэха», «Гаротніца» і мастак Андрэй Такінданг распавёў сайту charter97.org.

«Нядаўна наш кліп на песню «Горад» узяў «бронзу» на кінафестывалі Bulbamovie у Варшаве. Зараз мы шчыльна працуем у студыі над новым альбомам. Але мы не ставім пэўных тэрмінаў, таму што хочам, каб гэта было па-іншаму, чым на канцэртах. Таму шукаем нешта новае, эксперыментуем і не спяшаемся. У галаве ўжо ёсць назва, але агучваць яе пакуль што рана», - сказаў музыка.

Андрэй Такінданг адзначыў, што ў альбоме будуць гучаць новыя інструменты, нязвыклыя для слухачоў «Рэха».

«Там таксама будуць некаторыя дуэты, але пакуль што не буду казаць, з кім. 6 лістапада ў нас будзе традыцыйны справаздачны канцэрт у клубе «Графіці». Ён будзе прымеркаваны да выхаду дакументальнага фільма, уласна кажучы, пра мяне, і мы вырашылі гэта адзначыць канцэртам», - дадаў лідар «Рэха».

Апошнія навіны