BE RU EN

Брэсан можа перайсці ў «Кубань»

  • 25.10.2013, 10:42

«Кубань» плануе ўзмацніць склад 24-гадовым экс-гульцом уладзікаўказскай «Аланіі» і БАТЭ Ренанам Брэсанам.

Ён на мінулым тыдні ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт са сваім клубам з-за грубага парушэння фінансавых умоў, паведамляюць «Известия».

У паслугах Брэсана зацікаўлены асабіста галоўны трэнер клуба Віктар Ганчарэнка, які працаваў з гульцом у БАТЭ.

Паведамляецца, што акрамя расейскіх і ўкраінскіх клубаў цікавасць да футбаліста таксама праяўляюць і каманды з Беларусі

Апошнія навіны