BE RU EN

Брэсцкую вуліцу назавуць на «трасянцы»

  • 25.10.2013, 9:53

Брэсцкі гарвыканкам абвясціў грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы.

Вуліца, пытанне пра назву якой павінна вырашыцца ў бліжэйшы час, пачынаецца ад скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Зубачова, праходзіць па мосце Заходняга абходу, перасякае Варшаўскую і ўліваецца ў Ковельскую шашу. З'явілася яна пасля заканчэння будаўніцтва першай чаргі Заходняга абходу і новага моста праз раку Мухавец, піша «Брестская газета».

На сайце Брэсцкага гарвыканкама паведамляецца, што гарадскія ўлады падтрымалі ініцыятыву мытнікаў і ўхвалілі яе назву на беларускай мове - «Таможная», на рускай мове - «Таможенная».

Нагадаем, што 11 верасня на брыфінгу начальнік Брэсцкай мытні Леанід Досаў заявіў: «Сёння сотні вуліц у Брэсце, і няма вуліцы Таможенной, або няма вуліцы Мытнай. Учора мне Палышанкоў Аляксандр Сяргеевіч яшчэ раз пацвердзіў, што будзе вуліца Мытная. Вядома, гэта будзе не цэнтральная вуліца, гэта выключана. Але невялікая вуліца ў раёне мяжы, там, дзе Варшаўскі мост і новабудоўлі, будзе Мытная. Гэта вельмі доўгая працэдура, пытанне прапрацоўваецца. Але мы хацелі б да 75-годдзя».

Улады прапаноўваюць жыхарам горада Брэста прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні назвы вуліцы, якое будзе доўжыцца да 20 снежня 2013 года.

Апошнія навіны