BE RU EN

Пераход на зімовыя шыны будзе абавязковым

  • 24.10.2013, 16:20

У Беларусі рыхтуецца закон аб абавязковым выкарыстанні зімовых шын.

Па новым законе, аўтаўладальнікі будуць абавязаныя ездзіць зімой на зімовых шынах. І ніякай усесезоннай гумы, піша autogrodno.by.

Учора ў прамым эфіры «Радио Гродно» начальнік ДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Талатай згадаў пра новаўвядзенне і пацвердзіў, што закон ужо прайшоў асноўныя ўзгадненні і будзе падпісаны ў студзені-лютым 2014 года і адназначна будзе існаваць.

Наколькі вядома, пераход з аднаго тыпу гумы на іншы будзе прывязаны не да тэмпературнага рэжыму, а да канкрэтных чыслаў.

На сённяшні момант прымяненне зімовых шын зімой носіць рэкамендацыйны характар. Аднак прадстаўнікі ДАІ часта заяўляюць, што ў выпадку ДТЗ у зімовы перыяд часу наяўнасць летняй гумы на аўтамабілі з'яўляецца абцяжарваючай акалічнасцю пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Тэарэтычна, закон будзе тычыцца толькі легкавых аўтамабіляў, так як у нашых шыротах не прынята пераабуваць грузавыя аўтамабілі на зімовую гуму.

Апошнія навіны