BE RU EN

50 гектараў «Магілёўтрансмаша» заваленыя неліквідам

  • 23.10.2013, 14:12

Тры тысячы непрададзеных грузавікоў стаяць на тэрыторыі філіяла МАЗа.

Пра гэта charter97.org напісаў чытач сайта.

«Вось ужо паўгода я працую на «Магілёўтрансмашы» слесарам-сантэхнікам чацвёртага разраду. Калі я ўладкоўваўся на працу, начальнік абяцаў зарплату ад трох мільёнаў у першы месяц з наступным ростам. Але на справе атрымалася зусім інакш, што можна ўбачыць на разліковых лістах. Мы тут, як рабы. Я хацеў звольніцца, але мне і ўсім сказалі, маўляў, вы не звольніцеся, пакуль не дапрацуеце да канца кантракту. Палітыка прадпрыемства такая, што калі ты адпрацаваў восем гадоў, то толькі тады цябе, можа быць, павысяць», - адзначыў рабочы.

50 гектаров «Могилевтрансмаша» завалены неликвидом

Чытач падкрэсліў, што ў цэху, дзе ён працуе, нават няма выцяжкі і няма чым дыхаць.

«Раней за шкоднасць даплочвалі і выдавалі малако. Але цяпер нічога гэтага няма і нават зменшылі адпачынак, а начальнік нашага цэха атрымлівае 15 мільёнаў. Трэба сказаць, што плошча ў 50 гектараў цалкам застаўленая нерэалізаванымі грузавікамі. На тэрыторыі завода, якую я ведаю не цалкам, знаходзіцца мінімум тры тысячы МАЗаў. Калі сюды збіраўся прыехаць Лукашэнка, усе гэтыя грузавікі кудысьці схавалі, маўляў, прадукцыя збываецца. Але на самой справе яе ніхто не купляе, а каб выплаціць заробак, прадпрыемства бярэ крэдыты», - дадаў рабочы.

Нагадаем, у канцы траўня чытач charter97.org паведамляў, што на тэрыторыі МТЗ і яго выпрабавальнай станцыі ў пасёлку Абчак схавана звыш 20 000 трактароў.

Апошнія навіны