BE RU EN

Менскае «Дынама» ўсухую саступіла ніжненаўгародскаму «Тарпеду»

  • 21.10.2013, 21:36

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» пацярпела чарговую паразу.

Гэтым разам - у гасцях ад ніжненаўгародскага «Тарпеда», піша «Прессбол».

«Тарпеда» Ніжні Ноўгарад - «Дынама» Менск - 3:0 (2:0, 0:0, 1:0).

«Тарпеда»: Коваль; Макараў - Хіетанен, Салмінен - Іманен - Паршын; Валянценка - Хаміцкі, Вольскі - Шчаслівы - Краснаслабодцаў; Дзянісаў - Грыгор'еў, Кулакоў - Галузін – Вячаслаў Кулемін; Жаркоў - М.Патапаў - А.Патапаў ; Белахвосцік, Цвердахлебаў.

«Дынама»: Лаланд; Гарошка - Крайчак, Плат - Стась - Іргл; Філічкін - Міч , Мялешка - Калюжны - Яфіменка; Шынкевіч - Казнадзей, Мацярухін - Крыстэк - Суровы; Захараў - Кітараў - Кірушчанкаў; Дадонаў.

Шайбы: 1:0 - Салмінен ( Іманен , 3.41 бал), 2:0 - В.Кулемін (Кулакоў, Галузін, 13.53), 3:0 - Салмінен (49.20 бал).

Апошнія навіны