BE RU EN

Выніковы турнір WТА: Азаранка згуляе супраць Сары Эрані

  • 21.10.2013, 17:28

Беларуска Вікторыя Азаранка (№2 пасеву) ў першым матчы на выніковым турніры WТА 22 кастрычніка сустрэнецца з італьянкай Сарай Эрані (№6).

Сустрэча пройдзе на цэнтральным корце і пачнецца ў 17.00 па беларускім часе, піша «Прессбол».

У 2011 годзе беларуска гуляла ў фінале, дзе саступіла чэшцы Петры Квітавай, у мінулым сезоне ў паўфінале прайграла расеянцы Марыі Шарапавай, а ў 2009-м і 2010 гадах спынялася на групавой стадыі.

Апошнія навіны